Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Семінарыя ў Пінску запрашае

9  Июля 2012 г.  в 00:15 : Брестская область

Семінарыя ў Пінску запрашае

Прыём кандыдатаў на 2012/2013 год праводзіць Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. 27 жніўня а 10-й гадзіне адбудзецца ўступны экзамен.

Да жадаючых аддаць сваё жыццё духоўнай службе наступныя патрабаванні: ўзрост да 30 годоў, кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.
 
Акрамя таго, неабходна прадставіць дакументы: заяву аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння; аўтабіяграфію; атэстат об сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы; пасведчанне аб сакрамэнце хросту; пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі; характарыстыка ад пробашча; пасведчанне аб удзеле ў катэхезе; медыцынскую даведку (форма 086); пашпарт і яго ксеракопію (старонкі 31–33).; ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопію; чатыры фотаздымкі (як на пашпарт).
 
Дакументы прымаюцца ў трох месцах Беларусі.
 
Рэктарат семінарыі (г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл. +375 165 35 41 45 ) з 1 чэрвеня па 26 жніўня з 10.00 да 17.00 акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў. Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл.+375 17 203 68 44; кс. Юрый Касабуцкі) з 1 чэрвеня па 31 ліпеня з 10.00 да 13.00. Касцёл у Браславе (Віцебская дыяцэзія, кс. Анджэй Бульчак, тэл.+375 33 696 45 56) 16–18 жніўня з 10.00 да 16.00.
 
Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Пінску заснаваў слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі (1870-1932) у 1925 годзе, але з прыходам бальшавікоў у 1939 годзе спыніла сваю дзейнасць. Адраджэнне семінарыі адбылося ў верасні 2001 года і вялікую ролю ў гэтым адыграў ксёндз-кардынал Казімір Свёнтэк (1914-2011).

Источник информации: http:///