Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Необычный проект "Разам да прыгажосці" стартует в Бресте

4  Июля 2012 г.  в 12:16

"Разам да прыгажосці" цяпер будуць крочыць маладыя інваліды Брэстчыны і выкладчыкі творчых дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна.

Необычный проект "Разам да прыгажосці" стартует в Бресте

Праект пад такой назвай стартаваў па ініцыятыве абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў і абласной арганізацыі "Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа" у горадзе над Бугам. Яго мэта - навучанне маладых інвалідаў рабоце з глінай, асваенне людзьмі з псіха-фізічнымі асаблівасцямі прыемаў стварэння дэкаратыўных керамічных вырабаў.

Такая ініцыятыва з боку супрацоўнікаў міліцыі мае пад сабой падставу. На жаль, часта маладыя інваліды не валодаюць прафесійнымі навыкамі, а гэта значыць, - не могуць працаўладкавацца. Адсутнасць працы - адзін з асноўных фактараў, што ўплываюць на схільнасць да здзяйснення правапарушэнняў ці нават суіцыда. Зрабіць хаця б невялікі ўклад у барацьбу з гэтай негатыўнай з'явай - задача для стваральнікаў праекта.

Першыя заняткі з маладымі інвалідамі ўжо праведзены на базе універсітэта імя Пушкіна. Творчая група складаецца са старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі вну Валерыя Марчука, двух-трох студэнтаў і пяці навучэнцаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Маладыя інваліды пачынаюць з самага элементарнага, аднак у будучым плануюць асвоіць і няпростыя прыемы.

Асабліва адзначым, што такія заняткі карысныя для здароўя людзей з псіха-фізічнымі асаблівасцямі. Справа ў тым, што работа з глінай развівае дробную маторыку рук. Гэта карысна для любога чалавека, а для інваліда - карысна ўдвая.

Роля міліцыі ў праекце - інфармацыйная падтрымка і суправаджэнне, а таксама ўдзел у сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, павышэнні іх прававой адукацыі. Дарэчы, усе ўдзельнікі праекта па запрашэнні ўпраўлення ўнутраных спраў у хуткім часе наведаюць Музей брэсцкай міліцыі.

Новыя ўменні, несумненна, адыграюць вызначальную ролю ў будучым працаўладкаванні маладых інвалідаў. Няхай колькасць удзельнікаў праекта "Разам да прыгажосці" пакуль невялікая, важнасць пачатай справы ад гэтага не змяншаецца. Кожны чалавек, які дзякуючы гэтым заняткам паднімецца на якасна новы ўзровень: пройдзе працоўную рэабілітацыю і выкарыстае набытыя ўменні на практыцы, - гэта ўжо маленькая перамога стваральнікаў праекта.

Необычный проект "Разам да прыгажосці" стартует в Бресте

Отдел информации и общественных связей УВД