Просьбу брэстаўчан пачулі ў аўтобусным парку №1

9  Июня 2012 г.  в 22:36 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП

Просьбу брэстаўчан пачулі ў аўтобусным парку №1

Просьбу брэстаўчан пачулі ў аўтобусным парку №1Яшчэ ў сакавіку падчас “прамой лініі” “НТ” дырэктар філіяла “Аўтобусны парк №1 г. Брэста” Уладзімір Кічкайла на зварот Веры Гладышавай адказаў: на дачны сезон будзе адноўлены дзённы рэйс маршрута Брэст – Церабунь (справаздача з “прамой лініі” ў “НТ” №15 за 6.04.2012 г.).

Дачнікаў інфармацыя парадавала, але ў маі ў рэдакцыю патэлефанавала брастаўчанка Марыя Машынская. “Абяцалі дадатковы рэйс, – сказала яна, – але ж яго няма. Тыя аўтобусы, што ёсць, па-ранейшаму перапоўненыя, нязручнасцей у пасажыраў шмат. Нагадайце, калі ласка, аўтапарку пра яго абяцанне”.

Нагадалі. Аператыўна рэдакцыі адказаў кіраўнік аўтобуснага прадпрыемства Уладзімір Кічкайла. Ён паведаміў: “Дзённы рэйс маршрута Брэст – Церабунь адноўлены па суботах і нядзелях на перыяд дачнага сезона з 2 чэрвеня па 30 верасня 2012 года. Час адпраўлення ад аўтавакзала Брэст – 14.20, час адпраўлення з в. Церабунь – 15.02”. 

Народная трыбуна