Kazalpin вяртаецца, швейцарска-беларускі праект зноў выступае у Брэсце

30  Ноября 2011 г.  в 22:38 : Музыка, кино, музеи, выставки

Kazalpin вяртаецца, швейцарска-беларускі праект зноў выступае у БрэсцеАвтор: Іна ХОМІЧ, Брестский Курьер

Год таму берасцейская публіка магла бачыць і чуць сумеснае выступленне швейцарскага калектыву Albin Brun Alpin Ensemble і беларускага этна-трыа Akana NHS у праекце Kazalpin.

І вось новая нагода атрымаць эстэтычнае задавальненне ад сімбіёзу альпійскіх джазавых матываў, спалучаных з беларускімі народнымі спевамі: 7 снежня праект Kazalpin выступіць у абласным ГКЦ. Аснову праграмы ствараюць кампазіцыі з альбома «East Side Story», які быў запісаны сёлета і з вялікім поспехам прэзентаваны ў Швейцарыі. Еўрапейцы з захапленнем віталі пласцінку, нягледзячы на тое, што спяваюць у ёй на незразумелай для іх беларускай мове. Па логіцы, беларусы павінны сустрэць «East Side Story» яшчэ больш прыязна.

На канцэрт варта схадзіць не толькі адданым прыхільнікам джазу і фольку, але і тым, хто сумняваецца, што з гэтага спалучэння можа атрымацца нешта путнае. Albin Brun Alpin Ensemble разам з нашай Akana NHS сапраўды стварылі прадукт, які не сорамна паказваць свету.

Акрамя праекта Kazalpin, на сцэну ГКЦ падымуцца і віртуозы джазавай музыкі з берасцейскага калектыву MUZZART. У родным горадзе хлопцы выступаюць не надта часта, таму гэта адна з рэдкіх магчымасцяў трапіць на іх канцэрт.

Раім не надта вагацца, разважаючы над пытаннем, пакідаць ці не пакідаць утульную канапу зімнім вечарам 7 снежня. Бо можа стацца, што вы прапусціце адну з самых важных музычных падзей ужо 2012 года.

Пачатак канцэрта а 19-й гадзіне ў Абласным грамадска-культурным цэнтры (Камуністычная,1).

Kazalpin вяртаецца, швейцарска-беларускі праект зноў выступае у Брэсце