Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Канферэнцыя па праблемах асаблiва ахоўных тэрыторый пройдзе ў Белавежскай пушчы

4  Сентября 2011 г.  в 12:47 : Беловежская пуща

ІII Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эколага-эканамiчны механiзм захавання бiялагiчнай разнастайнасцi асаблiва ахоўных тэрыторый" пройдзе 5-6 верасня ў нацыянальным парку "Белавежская пушча", паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў сектары па сувязях з грамадскасцю Беларускага рэкламна-iнфармацыйнага агенцтва Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Сваiм вопытам у галiне развiцця i захавання бiяразнастайнасцi запаведных тэрыторый падзеляцца амаль 30 вучоных з Беларусi, Расii i Украiны. У ходзе канферэнцыi плануецца разгледзець механiзмы фiнансавання нацыянальных паркаў у розных краiнах, абмеркаваць новыя падыходы кiравання асаблiва ахоўнымi тэрыторыямi. 

Источник информации: http://www.zvyazda.minsk.by/