Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Благадатны агонь прыбудзе у Прыбужжа

16  Августа 2011 г.  в 15:51 : Праздники, события, мероприятия

Благадатны агонь прыбудзе у Прыбужжа

У райвыканкаме адбылася сустрэча з рабочай групай міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня ў кантэксце Дня беларускага пісьменства. Маршрут экспедыцыі пройдзе праз Мінскую і Брэсцкую вобласці, ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску да горада Ганцавічы – сёлетняй сталіцы свята нацыянальнага пісьменства, з наведваннем храмаў, капліц, памятных крыжоў на месцах вайсковых пахаванняў і пасадкай Садоў Малітвы.

1 верасня экспедыцыя прыбудзе ў Тамашоўку, дзе пройдзе сустрэча з правячым архіерэям Брэсцкай епархіі епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Іаанам, хрэсны ход да храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, малебен з перадачай Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан. Таксама адбудуцца навукова-асветніцкія, педагагічныя і літаратурныя сустрэчы ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі Тамашоўкі. 2 верасня госці Прыбужжа адбудуць у Маларыту. Мэта экспедыцыі, як заяўляе яе кіраўнік пісьменніца Ніна Загорская – з’яднанне ўсіх хрысціянскіх канфесій. “Гэта свята радасці і святла”,- гаворыць яна. 

Источник информации: http://www.zara-bug.by/