Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Брэсцкі музычны гурт «TerraKod» ізноў едзе ва Украіну

16  Августа 2011 г.  в 12:34, показов: 2139 : Музыка, кино, музеи, выставки

Брэсцкі музычны гурт «TerraKod», які толькі вярнуўся з Усеукраінскага фестывалю альтэрнатыўнай музыкі «Бандерштат», дзе прадстаўляў Беларусь, рыхтуецца да чарговага ўкраінскага фестывалю “Захід», які праходзіць у вёсцы Радацічы за 30 кіламетраў ад Львова. Беларускую музычную прастору зноў выпадае прэзентаваць рок-гутру «TerraKod».

Пачнецца «Захід» праз тры дні, але брэсцкія музыкі рыхтаваліся да мерапрыемства значна раней і цяпер гурт у адрозненні ад «Бандэрштату» выступіць у поўным калектыве. Што датычна мінуўшага фестывалю пад Луцкам, то арганізатар свята Ігар Гузь зазначыў, што беларусаў не адпускалі са сцэны:

- Прыемна ўразіў публіку гурт «TerraKod», іх выклікалі на біс. Па нашых падліках, на фестывалі прысутнічала каля 30 беларусаў з розных арганізацыяў, розных асяроддзяў. Яны гаварылі, што ў наступным годзе беларусаў будзе значна больш, яны прыедуць таму, што тут ім цікава, што гэта добры спосаб, каб правесці свабодны час. Таму ў наступным годзе чакаем гасцей з Беларусі, магчыма мы ўключым у праграму канкрэтную беларускую частку.

Фестываль «Захід» у адрозненні ад «Бандерштату», які мае больш нацыянальны характар, паказвае адзінства ўкраінскай і еўрапейскай культуры. Арганізатары намагаюцца паказаць адзінае мастацтва, як спалучэнне еўрапейскай супольнасці.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя. 

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта