Кулінарны фэст, свята - конкурс страў палескай кухні, які ўзяў пачатак у 2008 годзе на Іванаўскай зямлі і стаў пераможцам у намінацыі «Событие. Праздник года» у Рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь», пройд зе ў гэтым годзе 12-13 жніўня 2011 года ў Моталі.
У гэтым годзе разам з традыцыйнымі мерапрыемствамі, якія спадабаліся і запомніліся прысутным, будзе праведзены дзіцячы фестываль, пройдзе дэфіле-карнавал кулінарных вырабаў, адзення кулінараў, перад прысутнымі выступяць самадзейныя калектывы з Польшы, Расіі і Украіны, а таксама Іванаўшчыны. Гасцям будзе прапанавана змястоўная экскурсійная праграма па раёну, прысутныя могуць наведаць дом першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана і іншыя.
Наведаўшы свята «Мотальскія прысмакі», вы бліжэй пазнаёміцеся з унікальнымі традыцыямі самабытнага краю Палесся.
Арганізатары мерапрыемства: Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт, Мотальскі выканаўчы камітэт пастараюцца зрабіць гэтае самабытнае свята змястоўным і запамінальным.
Запрашаем на фэст!
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонам:
801652 2–31-41;
801652 2-16-21;
801652 2-14-34;
801652 2-19-53;
801652 2-15-96;
Праграма правядзення чацвёртага міжнароднага фестывалю «Мотальскія прысмакі» 12–13 жніўня аг. Моталь
12 жніўня
12.00 - 14.00 - сустрэча гасцей фестывалю
14.00 - 17.00 - гала-канцэрт дзіцячых калектываў на цэнтральнай плошчы «Ад прадзеда ў, дзядоў нам засталася спадчына»
14.30 - 16.00 - прэс-канферэнцыя «Трад ыцыі пр одкаў – аснова захавання самабытнасці палескага краю» (сельскі Дом культуры)
17.00 - наведванне доміка Хаіма Вейцмана. Канцэрт яўрэйскай дыяспары г. Мінск
17.30 -падвядзенне вынікаў дзіцячага свята
20.30 - 24.00 - тэатралізаванае прадстаўленне на цэнтральнай плошчы «Мотальскія пацехі»
13 жніўня
09.00. – 18.00. - працуюць гандлёвыя рады,дзіцячая пляцоўка «Вясёлкавая хатка», выставы школы бандарства, народнай творчасці, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі;
09.00. – 10.00. - сустрэча і рэгістрацыя гасцей;
10.00. – 10.50. - знаёмства з работай «Горада майстроў», агляд фестывальнай пляцоўкі, дэгустацыя страў «Бабуліна кухня» і «Мотальскія гаспадыні»;