Берасьце: на акцыі маўклівага пратэсту затрымана як меней 2 чалавекі.
Акцыя адбывалася каля кінатэатра "Беларусь" на вуліцы Савецкай.
Тут сабралася каля 20 пратэстоўцаў. Пляцоўку каля кінатэатра патрулявалі пяць міліцыянтаў і некалькі асобаў у цывільным. За кінатэатрам стаяў міліцэйскі УАЗік і аўтамабіль супрацоўнікаў ДАІ.
А 19.30 каля дзесяці чалавек пачалі гучна пляскаць у далоні, нягледзячы на тое, што літаральна з двух метраў за імі назіралі міліцыянты.
Урэшце апошнія падыйшлі да пратэстоўцаў і павялі аднаго з удзельнікаў акцыі ў міліцэйскую машыну.
Аднак, калі уазік ад'язджаў, то ў ім знаходзіліся два пратэстоўцы.