Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Р.Кісляк высвятляе забарону мерапрыемстваў у цэнтры Брэста

1 16  Июля 2011 г.  в 14:45, показов: 1905 : Политика, власть, оппозиция

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк накіраваў заяву ў Брэсцкі гарвыканкам, у якой ён просіць паведаміць яму, па якіх крытэрыях былі выбраны месцы, дзе не дапускаюцца масавыя мерапрыемствы ў Брэсце.

Для мерапрыемстваў у Брэсце забароненыя самыя папулярныя ў народзе месцы, якія знаходзяцца ў цэнтра горада – вуліца Савецкая, праспект Машэрава, плошча Свабоды, тэрыторыя вакол плошчы Леніна.

Раман Кісляк лічыць, што гэтая забарона адносіцца толькі да мерапрыемстваў апазіцыі:

– Гэтыя вуліцы павінны быць выбраныя для масавых мерапрыемстваў, пікетавання, збораў – улада ж паступае наадварот. Па-мойму, тут бачная дыскрымінацыя паводле палітычных матываў. Самі ўлады ў першай палове 2011 года неаднаразова праводзілі мерапрыемствы акурат у тых месцах, якія цяпер забароненыя для мерапрыемстваў грамадзян.

30 чэрвеня гэтага года Брэсцкі гарвыканкам прыняў рашэнне, у якім вызначыў месцы, дзе масавыя прадпрыемствы не дазваляюцца. Раман Кісляк у сваёй заяве таксама пытаецца пра тое, ці гэтае рашэнне зарэгістраванае ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Беларусі.

Праваабаронца просіць таксама паведаміць яму пра масавыя мерапрыемствы, якія плануюць улады ў 2011 годзе.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя 

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Игорь_гость 2011-07-17 14:15
А что тут непонятного? Запрещены те места, где собирались недовольные политикой президента. Запрещены для того, чтобы их оттуда было легче разгонять. Разумеется, никто официально так не ответит.
-1


Страницы: [1]