Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Жыхары Брэстчыны слухаюць Афанасьеву і "Ляпісаў"

23  Апреля 2009 г.  в 17:28

Жыхары Брэстчыны слухаюць Афанасьеву і "Ляпісаў"Павал Грынь, Брэст

Брэсцкі карэспандэнт Еўрарадыё прайшоўся па крамах з музыкай. Аказалася, што ў Брэсце сетка продажу беларускіх дыскаў не горшая, чым у сталіцы. Каб купіць дыскі айчынных музыкаў, людзі прыязджаюць з усяе вобласці.

Бойка ідзе гандаль у аддзеле мультымедыя Цэнтральнага ўнівермага. Прадавец распавёў: – Найбольш папулярныя з беларускіх дыскаў - J-mors, яны граюць лёгкі рок. Гэты альбом увесь беларускі, “Адлегласць” называецца. Афанасьеву бяруць, толькі яна па-руску спявае. Бяруць «Маніфест» Ляпіса Трубяцкога.

ЕРБ: – А калі за мяжу едуць, дык што набываюць як сувенір?

Прадавец: – Тады часцей нешта традыцыйнае. «Песняроў», напрыклад. Але здараецца, купляюць і рок, і рэп беларускі.

Прадавец паведаміў, што тавар возяць з гуртоўні ў Мінску і што ў іх ёсць моцныя канкурэнты: новая мультымедыйная крама “Кіно і музыка” на Ўсходзе. Прадавец "КіМ" здзівіў беларускай мовай у тарашкевіцкай версіі:

Прадавец: – Калі рабіць топ-дзясятку найбольш спрадаваных дыскаў, то гэта Ляпісы, J-mors, савецкая беларуская эстрада, «Верасы», «Песняры», далей НРМ, сольныя праекты Лявона Вольскага. Фолькавыя альбомы: «Крыві», Зьмітра Вайцюшкевіча купляюць. Таксама сучасная беларуская эстрада: Агурбаш, і Саладуху часам пытаюць.

«Кіно і музыка» мае ўжо сталых кліентаў. Прыязджаюць нават з вобласці.Жыхары Брэстчыны слухаюць Афанасьеву і "Ляпісаў"

ЕРБ: – А калі ўзяць двух беларускіх шансанье, то каго больш купляюць – Ухцінскага ці Вайцюшкевіча?

Прадавец: – Ну, магу сказаць, што абодвух ня надта часта. Іхнія аўдыторыі не перасякаюцца. Вайцюшкевіча пытаюцца людзі рознага веку. Ухцінскага – старэйшыя.

ЕРБ: - Вось у вас цэлая паліца крымінальнага шансону. Што лепш разыходзіцца, гэтыя песні альбо беларускія шансанье?

Прадавец: –У залежнасьці ад полу. Жанчыны наогул блатату не купляюць. Калі ўжо, дык аддаюць перавагу гэтак званаму рэстараннаму шансону. У гэтым сэнсе Вайцюшкевіч можа скласьці канкурэнцыю.

На сувеніры за мяжу часцей за ўсё набываюць этнамузыку: «Палац», «Крыві», «Тройцу». Тавар завозяць з гуртоўні ў Мінску, можна купіць рэдкія і архіўныя дыскі.

На здымках аўтара: крама "КіМ" звонку і ўнутры